Тэмпература паветра ў Беларусі будзе на 3-5 градусаў ніжэй за норму
Фота: БЕЛТА
Тэмпература паветра ў Беларусі на бягучым тыдні будзе на 3-5 градусаў ніжэй за норму. Такі прагноз на бягучы тыдзень агучыў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.
Як інфармуе БЕЛТА, на працягу тыдня ў нашай краіне пахаладае. Надвор'е будзе апярэджваць каляндар у сярэднім на два тыдні.
У сераду ўначы будзе пераважна без ападкаў, раніцай і ўдзень амаль па ўсёй Беларусі прагназуюцца мокры снег і дождж (на поўдні — моцныя ападкі). У начныя гадзіны будзе 2-7 градусаў марозу (у Віцебскай вобласці — 8-13 градусаў ніжэй за нуль, у Мінску — 2-4 марозу, на поўдні — каля 0), у дзённыя гадзіны — ад -1 да +5 (на поўначы — мінус 2-3 градусы, у сталіцы — 1-3 марозу).
У наступныя дні такія ўмовы надвор'я захаваюцца. Больш падрабязна гл. тут.