"Белтэлекам" заявіў, што аварыйная сітуацыя на АТС у Мінску лакалізаваная
08.11.2016 20:44
—
Разное
Фота: БЕЛТА
"Белтэлекам" заявіў, што аварыйная сітуацыя на АТС № 242 і № 243 у Мінску лакалізаваная. Як паведамляла Еўрарадыё, з-за ўзгарання на АТС у Ахоцкім завулку, якое адбылося ў аўторак, у двух раёнах сталіцы (Партызанскім і Завадскім) узніклі праблемы з стацыянарнай тэлефоннай сувяззю.
Прэс-служба "Белтэлекама" інфармуе, што адноўленыя паслугі шырокапалоснага доступу ў інтэрнэт і да інтэрнэт-тэлебачання (IPTV). У цяперашні час вядуцца работы па аднаўленні тэлефоннай сувязі для 1000 абанентаў. Адзначаецца, што "ліквідаваць наступствы аварыйнай сітуацыі плануецца ў максімальна кароткія тэрміны".