У Вільні знайшлі цяжка параненага грамадзяніна Беларусі
07.11.2016 11:43
—
Разное
![У Вільні знайшлі цяжка параненага грамадзяніна Беларусі](http://www.21.by/pub/news/2016/11/1478510557873923.jpg)
Здымак з архіву. Фота: Fotolia
У Вільні знайшлі цяжка параненага грамадзяніна Беларусі. Здарэнне адбылося ўвечары 6 лістапада на вуліцы Басанавічаўс. Мужчына ляжаў на ходніках. На яго целе былі шматлікія пашкоджанні. Беларуса тэрмінова шпіталізавалі.
Як паведамляе Delfi, пацярпеламу 33 гады. Мяркуецца, што ён саскочыў з будаўнічых рыштаванняў каля будынка на згаданай вуліцы.