Пад Мінскам з’ехала ў кювет і перакулілася маршрутка (фота)
06.11.2016 12:31
—
Разное
Пад Мінскам з’ехала ў кювет і перакулілася маршрутка. Здарэнне адбылося пасля восьмай раніцы: мікрааўтобус ішоў у бок Пінска і вёз 12 пасажыраў. Некаторыя з іх у выніку ДТЗ атрымалі невялікія пашкоджанні — сінякі і ўдары.
Як паведамляе Onliner.by са спасылкай на Мінскую абласную ДАІ, кіроўца маршруткі няправільна выбраў хуткасць, не справіўся з кіраваннем, з-за чаго і адбыўся занос. Мікрааўтобус лёг да дах. Інспектары таксама выявілі, што на задняй восі транспартнага сродку стаялі шыны, пратэктары якіх былі моцна зношаныя. Гэта і магло стаць прычынай аварыі.