У Мінску шукаюць зніклага 12-гадовага школьніка (фота)
У Мінску знік 12-гадовы школьнік. Як паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама, Карпухін Андрэй Ігаравіч, 24.12.2003 года нараджэння, вучань 7 класа сталічнай СШ №59, сышоў з дому каля 8.30 27 кастрычніка і дагэтуль не вярнуўся.
Раней хлопец неаднаразова сыходзіў з дому.
На выгляд яму 12-13 гадоў, рост каля 160 см, ён хударлявага целаскладу, валасы русыя, вочы шэра-зялёныя. Быў апрануты ў куртку блакітнага колеру з капюшонам, чорныя штаны, красоўкі чорнага колеру з зялёнымі палосамі, чорную вязаную шапку, камізэльку чорнага колеру з малюнкам у выглядзе ромбаў сіняга колеру, кашулю блакітнага колеру.
Усіх, хто мае інфармацыю пра месцазнаходжанне зніклага, просяць патэлефанаваць у міліцыю па нумарах 8 (017) 213-08-32, 8 (029) 161-56-21, 8 (029) 772-08-56 або 102.
За інфармацыю абяцаюць узнагароджанне.