У Івацэвіцкім раёне жанчына загінула на трасе ад двайнога наезду
04.11.2016 12:06
—
Разное

У Івацэвіцкім раёне жанчына загінула на трасе ў выніку двайнога наезду. Па інфармацыі Брэсцкай абласной ДАІ, здарэнне адбылося сёння каля сёмай раніцы на 135 км аўтадарогі М-1/E-30 “Брэст — Мінск — мяжа Расіі”. Жанчына ішла па першай паласе руху ў кірунку Брэста, калі яе збіў аўтамабіль “Шкода”.
Ад удару жанчыну адкінула адкінула на другую паласу, дзе на яе наехаў яшчэ адзін транспартны сродак, кіроўца якога знік з месца здарэння. Абвешчаны план “Перахоп”, вінаватага ў здарэнні шукаюць.