У Брэсце з маршруткі выпала пасажырка (фота, відэа)
02.11.2016 13:43
—
Разное

У Брэсце з маршрутнай таксоўкі выпала пасажырка — нетыповае здарэнне адбылося ўдзень 1 лістапада. Як паведамляе прэс-служба Брэсцкай абласной ДАІ, маршрутка “Мерседэс-Бенц Спрынтар 136” ішла па вуліцы Арлоўскай ў кірунку Партызанскага праспекта.
39-гадовы кіроўца выконваў манеўр левага павароту, і ў гэты момант адчыніліся пасажырскія дзверы мікрааўтобуса. На праезную частку выпала пасажырка, 68-гадовая жыхарка Брэста.
Жанчына атрымала сур’ёзныя траўмы і была шпіталізаваная. Па факце здарэння праводзіцца праверка.