Затрымалі дырэктара мінскага заапарка
28.10.2016 14:29
—
Разное

Фота: Fotolia
Праваахоўнікі затрымалі дырэктара мінскага заапарка. Яго падазраюць у арганізацыі вывазу шчанюкоў гіенападобных сабакаў з тэрыторыі заапарка ў Брэсцкую вобласць для продажу. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі" (ч. 3 арт. 210 КК). Пра гэта ў Facebook напісала афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова.
Пра справу з шчанюкамі стала вядома па выніках праверкі, якую правялі супрацоўнікі ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ГУУС Мінгарвыканкама. Высветлілася, што службовая асоба выкарыстала свае арганізацыйна-распарадчыя паўнамоцтвы ў карыслівых мэтах. З дырэктарам цяпер працуюць следчыя. Прычыненая ім шкода ацэньваецца на суму больш за 20 тысяч рублёў.