У Добрушы асудзілі педафіла, які гвалціў выхаванак дзіцячага дома сямейнага тыпу

Источник материала:  
27.10.2016 20:37 — Разное
У Добрушы асудзілі педафіла, які гвалціў выхаванак дзіцячага дома сямейнага тыпу
Фота: sq.com.ua

У судзе Добрушскага раёна прайшоў закрыты судовы працэс над 50-гадовым мясцовым жыхаром.

Паводле інфармацыі БелаПАН, суд прызнаў мужчыну вінаватым у сэксуальных дзеяннях супраць заведама малалетніх. Суд прызначыў яму 15 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Прысуд не набыў законную моц і можа быць абскарджаны і апратэставаны.

Пацярпелымі па справе прызнаныя дзве малалетнія дзяўчынкі. Яны былі выхаванкамі дзіцячага дому сямейнага тыпу, які ўтрымлівалі асуджаны мужчына і яго жонка. Акрамя іх у гэтым дзіцячым доме было яшчэ шасцёра дзяцей.

Асуджаны мужчына раней таксама быў выхавальнікам, але потым сышоў працаваць у іншую сферу. Муж і жонка выгадавалі дваіх сваіх дзяцей і выйгралі права стаць выхавацелямі праз раённы конкурс. Дзяржаўныя органы, якія адказваюць за выкананне правоў дзяцей, не было прэтэнзій да бацькоў-выхавальнікаў. Сям'я выйгравала на розных конкурсах прызавыя месцы.

 

←Россия опровергла свою причастность к авиаударом по школе в Идлибе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика