У Баранавічах жанчына вярталася з працы і трапіла пад цягнік
27.10.2016 10:30
—
Разное
Здымак з архіву. Фота: ria.ru
У Баранавічах 36-гадовая жанчына вярталася з працы, пераходзіла чыгунку ў непрызначаным для гэтага месцы, і трапіла пад цягнік. Няшчасны выпадак адбыўся апоўначы 26 кастрычніка ў мікрараёне "Паўночны". Жанчына не заўважыла цягнік, які набліжаўся.
Як паведаміў БЕЛТА першы намеснік начальніка Баранавіцкага аддзела ўнутраных спраў на транспарце Віктар Харытонаў, пад які менавіта цягнік трапіла жанчына, дакладна невядома — ён не спыніўся. Мяркуецца, што ён курсіраваў з Гродна ў Гомель.
Пацярпелую знайшла дзяжурная па станцыі "Баранавічы-Паўночныя", якая і выклікала "хуткую". Жанчына атрымала адкрытую чэрапна-мазгавую траўму, іншыя цялесныя пашкоджанні, знаходзіцца ў цяжкім стане ў рэанімацыі гарадской бальніцы. Міліцыя праводзіць праверку.