Пры аварыі на "Беларуськаліі" загінуў рабочы (фота)

Источник материала:  
26.10.2016 17:16 — Разное
Пры аварыі на "Беларуськаліі" загінуў рабочы (фота)
Фота: sk.gov.by

Пры будаўнічых работах на складзе "Беларуськалія" ў Салігорску зранку 26 кастрычніка адбылося трагічнае здарэнне, пры якім загінуў рабочы. Расследаваннем акалічнасцяў займаецца ўпраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці.

Трагедыя разыгралася пры будаўніцтве склада на месцы таго, што згарэў сёлета ў траўні. Шэсць рабочых падымаліся ў будаўнічай калысцы на дах. Трос калыскі абарваўся і рабочыя зваліліся з вышыні. Пры здарэнні адзін з рабочых загінуў на месцы. Трох пацярпелых шпіталізавалі: адзін з іх знаходзіцца ў рэанімацыі, два — у траўматалагічным аддзяленні.

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па факце парушэння правілаў бяспекі будаўнічых работ, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека.

Паведамляецца, што цяпер ідзе агляд месца здарэння, выемка службовай і тэхнічнай дакументацыі аб будаўнічым працэсе, абсталяванні, якое выкарыстоўваецца на аб'екце, а таксама правядзенні інструктажу па тэхніцы бяспекі.

←Минтранс: надо запретить пользоваться авто, не прошедшими техосмотр

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика