Каля Скідзеля на чыгунцы перакуліўся вагон з 55 тонамі буракоў (фота)
25.10.2016 11:47
—
Разное
Фота: 112.by
Каля Скідзеля ў Гродзенскім раёне на чыгунцы перакуліўся вагон з 55 тонамі буракоў. Як інфармуе прэс-служба МНС Гродзенскай вобласці, здарэнне адбылося каля 4-й гадзіны раніцы 25 кастрычніка недалёка ад тэрыторыі цукровага камбіната. Агулам у цягніку былі 15 вагонаў. На месца быў адпраўлены рамонтна-аднаўленчы цягнік, які мусіў паставіць перакулены вагон на рэйкі.
Адзначаецца, што пацярпелых няма. Прычына здарэння пакуль невядомая. Здарэнне на рух цягнікоў не паўплывала.