На пажары пад Маладзечнам загінуў пяцігадовы хлопчык
24.10.2016 08:49
—
Разное
Фота: photosuzdal.ru
Трагічная гісторыя адбылася ў ноч з нядзелі на панядзелак у Маладзечанскім раёне. 23 кастрычніка каля 23.30 мясцовыя ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар у дачным доме ў садовым таварыстве "Паляны" каля вёскі Старынкі. Дом належаў непрацуючай 53-гадовай жанчыне.
Як інфармуе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, у агні загінулі 30-гадовы сын гаспадыні, інспектар ДАІ Маскоўскага РАУС Мінска, а таксама яе пяцігадовы ўнук.
Спецыялісты высвятляюць прычыну пажару.