Беларуса, які напаў на журналіста Паўла Лабкова, асудзілі да 2 гадоў калоніі

Источник материала:  
19.10.2016 14:50 — Разное
Беларуса, які напаў на журналіста Паўла Лабкова, асудзілі да 2 гадоў калоніі
На фота: Павел Лабкоў. Фота: агенцтва "РИА "Новости"

Цвярскі раённы суд Масквы асудзіў 21-гадовага грамадзяніна Беларусі Аляксандра Шалоніка да 2 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за напад на журналіста тэлеканала "Дождж" Паўла Лабкова і яго знаёмага. Пра вынікі суда піша Агенцтва гарадскіх навінаў "Масква".

Пракурор прасіў для абвінавачанага 2,5 года пазбаўлення волі. Абарона ўказвала, што Шалонік раней не судзімы і прызнаў сваю віну, і таму прасіла прызначыць пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі.

Па версіі следства, уночы на 12 верасня беларус з саўдзельнікамі (іх крымінальная справа вылучана ў асобную вытворчасць), на вуліцы 4-я Цвярская-Ямская напаў на журналіста Паўла Лабкова і яго знаёмага. Збіўшы мінакоў, нападнікі выкралі ў іх асабістую маёмасць, у тым ліку грошы і мабільныя тэлефоны. Агульны ўрон склаў больш за $1000.

←Олимпийскую чемпионку по лыжным гонкам дисквалифицировали за допинг

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика