Пажар на заводзе ў Баранавічах мог пачацца з-за электраабагравальніка (фота)
18.10.2016 10:36
—
Разное
![Пажар на заводзе ў Баранавічах мог пачацца з-за электраабагравальніка (фота)](http://www.21.by/pub/news/2016/10/1476785682175775.jpg)
Фота: mchs.gov.by
Пажар на Баранавіцкім заводзе аўтаматычных ліній мог пачацца з-за электраабагравальніка, які пакінулі без нагляду, інфармуе прэс-служба МНС Брэсцкай вобласці. Здарэнне адбылося каля трэцяй гадзіны ночы, калі прадпрыемства не працавала. Ратавальнікаў выклікаў вартаўнік — спрацавала ахоўна-пажарная сігналізацыя. З будынка галоўнага вытворчага корпуса ішоў чорны дым.
Агонь паспеў пашкодзіць мэблю і ўпаковачную папяровую тару ў кабінеце намесніка начальніка цэха. Ён знаходзіцца на вышыні 8 метраў ад узроўню падлогі. Адзначаецца, што пацярпелых няма, а тэхналагічны працэс не быў парушаны.