На лецішчы ў Полацкім раёне скралі амаль 3 кг золата ў злітках
17.10.2016 10:48
—
Разное
![На лецішчы ў Полацкім раёне скралі амаль 3 кг золата ў злітках](http://www.21.by/pub/news/2016/10/1476691834529725.jpg)
Здымак з архіву. Фота: Fotolia
На лецішчы ў Полацкім раёне скралі амаль 2,8 кг золата ў злітках. Заяву ў міліцыю 14 кастрычніка падаў 41-гадовы жыхар Мінска, паведаміў БЕЛТА інспектар аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама Віталь Сапраненка.
Па словах мінчука, невядомы зламыснік 13-14 кастрычніка праз ано залез у дом і скраў золата. Страты склалі 280 тысяч рублёў. Распачатая крымінальная справа (ч. 4 арт. 205 — "крадзеж, здзейснены ў асабліва буйным памеры"). Злодзею пагражае ад 3 да 12 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.