У Гомелі ліса ўкусіла за твар двухгадовага хлопчыка

Источник материала:  
17.10.2016 07:21 — Разное
У Гомелі ліса ўкусіла за твар двухгадовага хлопчыка
Фота: flickr.com

У Гомелі ліса ўкусіла за твар двухгадовага хлопчыка. Здарылася гэта ў першым кантактным заапарку, які з'явіўся ў абласным цэнтры. Як піша "Гомельская праўда", маці хлопчыка кажа, што адразу пацікавілася ў работнікаў заапарка, ці кусаюцца жывёлы. Ёй адказалі, што не кусаюцца. Але яе сын пацярпеў. Работнікі выказалі меркаванне, што ён наступіў лісе на лапу, пасля чаго яна і праявіла агрэсію. Да таго ж яны кажуць, што хлопчык стаяў адзін, хаця па правілах яго за руку мусіў трымаць хтосьці з дарослых. Маці хлопчыка з гэтым не згодная, сцвярджае, што яе сын стаяў у 50 см ад жывёлы.

У заапарку дзіця атрымала першую меддапамогу. Яго кіраўніцтва заявіла, што падобныя выпадкі ў іх адзінкавыя.

←Силы Ирака начали битву за освобождение Мосула от ИГ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика