У Гомельскім раёне загінуў 56-гадовы грыбнік

Источник материала:  
16.10.2016 17:56 — Разное
У Гомельскім раёне загінуў 56-гадовы грыбнік
Здымак з архіву. Фота: LiveJournal

У Гомельскім раёне загінуў 56-гадовы грыбнік, жыхар абласнога цэнтра. 8 кастрычніка мужчына пайшоў у лес і знік. Яго цела знайшлі толькі праз тыдзень. Пра гэта ў сацсетках паведаміў пошукава-выратавальны атрад "Сімуран". У пошуку зніклага ўдзельнічалі не толькі міліцыянеры, але і валанцёры.

Вядома, што цела знайшлі ў лесе каля аўтадарогі. Праводзіцца расследаванне. Раней паведамлялася, што мужчына быў інвалідам.

Днямі ў Шумілінскім раёне загінулі дзве пенсіянеркі, якія пайшлі ў лес па ягады і заблукалі.

←Відэа, як па трасе каля Нацыянальнага аэрапорта "Мінск" бегаў мужчына

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика