У Мінску пад коламі аўто ў двары шматпавярховіка загінуў інвалід

Источник материала:  
15.10.2016 14:29 — Разное
У Мінску пад коламі аўто ў двары шматпавярховіка загінуў інвалід

У Мінску пад коламі аўто ў двары шматпавярховіка загінуў мужчына-інвалід 1963 года нараджэння. Паведамленне пра здарэнне паступіла ў ДАІ сёння ў 12.20 ад відавочцаў — гэта адбылося ў двары дома па вуліцы Асіпенка.

Як высветлілася, загінулы трапіў пад колы “Таёты”, за рулём якой была жанчына 1961 года нараджэння.  Яна рухалася заднім ходам і з невядомых пакуль прычынаў наехала на пешахода. Той сканаў на месцы.

Пацярпелы жыў на адной пляцоўцы са сваякамі жанчыны, якіх тая прыехала адведаць. У ГАІ адзначылі, што кіроўца па знешніх прыкметах была цвярозай, перадае БЕЛТА.

←Беларусь на предпоследнем месте в рейтинге финансовой грамотности

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика