На заводзе “Нафтан” адбыўся пажар

Источник материала:  
14.10.2016 11:43 — Разное
На заводзе “Нафтан” адбыўся пажар

На прадпрыемстве “Нафтан” у Наваполацку адбыўся пажар. Пра гэта паведамляе ў сваім Твітэр-акаунце прэс-сакратар Міністэрства надзвычайных сітуацый Віталь Навіцкі.

Узгаранне адбылося сёння раніцай у будынку насоснай станцыі, якая з 6 кастрычніка стаяла на рамонце. У 10.25 пажарныя ліквідавалі ўзгаранне, а ў 10.37 пажар ліквідавалі. Пацярпелых няма, на працу прадпрыемства здарэнне не паўплывала.

Сёлета ў чэрвені на “Нафтане” ўжо здараўся буйны пажар — тады загарэўся завод “Палімір”, які ўваходзіць у сістэму прадпрыемства.

←Беларусь ждут «скандинавские» выходные

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика