Фотафакт: У Мінску легкавік знёс плот дзіцячага садка

Источник материала:  
13.10.2016 18:27 — Разное
Фотафакт: У Мінску легкавік знёс плот дзіцячага садка
Фота: onliner.by

У Мінску легкавік знёс плот дзіцячага садка. ДТЗ адбылося ўдзень у раёне праспекта Пушкіна. Аўтамабіль "Citroen" рухаўся па дваравой тэрыторыі і не саўладаў з кіраваннем. У выніку ён выляцеў на бардзюр, а пасля пратараніў плот. Спыніўся легкавік толькі ў пясочніцы. На шчасце, дзяцей там не аказалася і ніхто ў выніку здарэння не пацярпеў, паведаміла БЕЛТА старшы інспектар агітацыі і прапаганды аддзела ДАІ Фрунзенскага РУУС Мінска Алена Волчак.

ДАІшнікі вывучаюць абставіны ДТЗ. Кіроўцу адправілі на медасведчанне. Па некаторых звестках, ён быў у неадэкватным стане.

←ГАИ проведет массированную отработку трассы Р-28

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика