У Шумілінскім раёне ў лесе знайшлі бабулю, але яна памерла ў "хуткай"

Источник материала:  
13.10.2016 15:13 — Разное
У Шумілінскім раёне ў лесе знайшлі бабулю, але яна памерла ў "хуткай"
Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА

У Шумілінскім раёне памерла 69-гадовая пенсіянерка, якую шукалі ў лесе. Яна разам з 64-гадовай аднавяскоўкай знікла там у сераду, калі раніцай пайшла па грыбы. Позна ўвечары пачаліся пошукі.

Як інфармуе прэс-служба МНС Віцебскай вобласці, здарэнне адбылося каля вёскі Вішня. Пошукамі займаліся ратавальнікі і міліцыянеры. Каля 1-й гадзіны ночы супрацоўнікі МНС знайшлі адну з пенсіянерак. Яе вынеслі з лесу і перадалі медыкам, аднак выратаваць жанчыну не ўдалося — у машыне "хуткай" яна памерла.

13 кастрычніка працягваюцца пошукі другой жанчыны.

←Беларусь рассчитывает на подписание отдельного торгового соглашения с ЕС

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика