Хлопец хацеў пакарміць янота, а той скраў яго тэлефон
13.10.2016 11:18
—
Разное
Гай Вільямс, студэнт з амерыканскага штата Кентукі, хацеў зняць пацешнае відэа з янотам. Ён уключыў смартфон і паклаў на зямлю камерай да звера, а сам пачаў карміць яго арэшкамі. Аднак яноту больш спадабаўся не ласунак, а смартфон: ён схапіў гаджэт у зубы і пабег.