У Мінску 4-гадовае дзіця загінула пад коламі "Жыгулёў"
11.10.2016 06:46
—
Разное
Фота: Facebook
У Мінску 4-гадовае дзіця загінула пад коламі "Жыгулёў". Трагічнае здарэнне адбылося 10 кастрычніка каля 18-й гадзіны на скрыжаванні вуліц Убарэвіча і Ташкенцкага праезду. Як піша ў Facebook афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова, мяркуецца, што 19-гадовы вадзіцель не саўладаў з кіраваннем, таму і выехаў за межы праезнай часткі, дзе і адбыўся наезд. У яго адносінах распачалі крымінальную справу, артыкул — "Парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека" (ч. 2 арт. 317 КК).
З падазраваным працуюць следчыя, вядома, што пасведчанне кіроўцы ён атрымаў у жніўні 2016-га. Прызначаныя экспертызы, высвятляюцца ўсе абставіны ДТЗ.