Рэктар МІТСО: Уладзіслаў прынёс меддаведку, з якой вынікае, што ён здаровы
11.10.2016 07:14
—
Разное
Фота: sb.by
Сталі вядомы новыя падрабязнасці пра падазраванага ў забойстве жанчыны ў мінскім гандлёвым цэнтры "Еўропа" Уладзіслава Казакевіча. Газета "СБ. Беларусь сегодня" паразмаўляла з рэктарам універсітэта МІТСО, дзе ён вучыўся на першым курсе (у публікацыі называецца толькі імя хлопца). Станіслаў Князеў кажа, што пры паступленні Казакевіч прынёс меддаведку, з якой вынікае, што ён здаровы. "Медкамісію ён праходзіў у траўні. Усе лекары напісалі, што ён годны да навучання", — гаворыць рэктар.