На трасе М1 сутыкнуліся ў лоб і згарэлі дзве машыны, адзін чалавек загінуў
08.10.2016 19:31
—
Разное
Фота: Onliner.by
Страшная аварыя адбылася сёння каля 15.30 на трасе М1. На 325 км (гэта недалёка ад Дзяржынска), аўтамабіль Seat выскачыў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся ў Peugeot. Ад моцнага сутыкнення абодва аўто загарэліся.
У Peugeot знаходзіліся чатыры чалавекі і ўсе яны змаглі самастойна выбрацца з салона. У Seat быў адзін кіроўца, які загінуў, паведамляе Onliner.by са спасылкай на прэс-службу МНС.
Выратавальнікі ліквідавалі пажар. Прычына здарэння высвятляецца.