Грузіны ішлі ў беларускую краму і вырашылі наведаць Нямеччыну

Источник материала:  
04.10.2016 20:35 — Разное
Грузіны ішлі ў беларускую краму і вырашылі наведаць Нямеччыну
Фота: gpk.gov.by

Траіх грузін затрымалі ў Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці ў кіламетры ад беларуска-літоўскай мяжы. Здарэнне адбылося 3 кастрычніка. Адзін з мясцовых жыхароў звярнуў увагу на траіх невядомых, якія ішлі па аўтадарозе "Мур — Ашмянка — Грыгі", і паведаміў смаргонскім памежнікам. У выніку мужчын затрымалі.

Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, грузіны спачатку сцвярджалі, што ішлі ў краму ў населеным пункце Грыгі. І толькі пасля прызналіся, што хацелі патрапіць у Нямеччыну і збіраліся нелегальна перайсці ў Літву. Цяпер замежнікі знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання, распачаты адміністрацыйны працэс.

←CAS сократил срок дисквалификации Марии Шараповой

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика