Фотафакт: п'яны кіроўца на легкавіку апынуўся ў меліярацыйным канале
03.10.2016 18:29
—
Разное
Фота: gaibrest.by
У Кобрынскім раёне п'яны кіроўца на легкавіку апынуўся ў меліярацыйным канале. Здарэнне адбылося ўначы каля вёскі Корчыцы. 22-гадовы мужчына не саўладаў з кіраваннем "Жыгулямі" і з'ехаў з аўтадарогі "Кобрын — Дзівін" на левую абочыну.
Як адзначае прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, 22-гадовы пасажыр таксама быў у стане алкагольнага ап'янення (1,6 праміле, у кіроўцы — 2,0 праміле). Абодва хлопцы атрымалі цялесныя пакоджанні і былі шпіталізаваныя ў траўматалогію Кобрынскай цэнтральнай раённай бальніцы.