Пад Маладзечна грузавік “МАЗ” насмерць задавіў 13-гадовую дзяўчынку

Источник материала:  
29.09.2016 18:12 — Разное
Пад Маладзечна грузавік “МАЗ” насмерць задавіў 13-гадовую дзяўчынку
Фота з акаунта Таццяны Беланог у Facebook  

Пад Маладзечна грузавік “МАЗ” насмерць задавіў 13-гадовую дзяўчынку. Трагічнае здарэнне адбылося 29 верасня на полі ў Маладзечанскім раёне падчас уборкі бульбы. Пра гэта паведаміла на сваёй старонцы ў Facebook Таццяна Беланог, афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці.

На месцы здарэння працягваюць працаваць следчыя. Праводзяцца неадкладныя следчыя дзеянні, агляд месца здарэння, апытваюцца сведкі і відавочцы. Кіроўца праходзіць працэдуру агляду.

“Рэгіянальная газета” паразмаўляла з відавочцам здарэння – хлопчыкам, які ў той момант знаходзіўся на полі. Ён распавёў, што грузавік з бульбай здаваў назад і не заўважыў, што там стаіць дзяўчынка і наехаў на яе. Па яго словах, дзяўчына была вучаніцай 8-га класу 11-й школы Маладзечна.  

Па факце здарэнне распачата крымінальная справа за парушэнне правілаў эксплуатацыі ТС, пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека.

Згодна з раскладам заняткаў у гэты дзень у восьмых класах гэтай школы павінна было быць 6 урокаў. Напрыклад, у восьмым "А" класе: фізіка, фізкультура, матэматыка, французская мова, беларуская мова і літаратура.

←Парижский автосалон: новый Kia Rio для европейского рынка. Ждать ли у нас?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика