У Мінску група ілжэпрадпрымальнікаў зарабіла $14 млн на адмыванні грошай

Источник материала:  
28.09.2016 06:51 — Разное
У Мінску група ілжэпрадпрымальнікаў зарабіла  млн на адмыванні грошай

У Мінску група ілжэпрадпрымальнікаў зарабіла болей за 28 мільёнаў дэнамінаваных рублёў на адмыванні грошай. Дзейнасць падазроных фірмаў спыніў Камітэта дзяржкантролю. Як перадае БелаПАН са спасылкай на намесніка начальніка аддзелу Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК Юрыя Кардымона, злачынная група была добра арганізаванай і мела дакладнае размеркаванне роляў, да таго ж вылучалася адносна ўстойлівым складам яе ўдзельнікаў і пералікам кліентаў.

Некалькі жыхароў сталіцы аказвалі кампаніям рэальнага сектару эканомікі паслугі па абмене безнаяўных грошай на наяўныя і наадварот, а таксама дапамагалі ім перанакіроўваць фінансавыя патокі.

Паслугамі гэтай групы карысталіся болей за 200 суб’ектаў гаспадарання, якія займаліся оптавым гандлем будматэрыяламі і швейнымі вырабамі.

У дачыненні сямі асобаў з ліку арганізатараў злачыннага бізнэсу завялі крымінальную справу паводле ч.3 арт.233 (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць) КК. Дваіх найбольш актыўных удзельнікаў узялі пад варту. На кліентаў, якія карысталіся паслугамі па адмыванні грошай, завялі 10 крымінальных справаў (ч.1 і 2 арт. 243 КК). На маёмасць і грашовыя сродкі падазраваных накладзены арышт на агульную суму болей за 500 тысяч дэнамінаваных рублёў.

Фігурантам справы пагражае да 7 гадоў зняволення з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады ці займацця пэўнай дзейнасцю.

←Хоккеисты Канады выиграли первый финальный матч Кубка мира

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика