Знойдзены мёртвым апазіцыянер Томас Якавіцкі. Магчыма, ён быў забіты

Источник материала:  
25.09.2016 13:41 — Разное
Знойдзены мёртвым апазіцыянер Томас Якавіцкі.  Магчыма, ён быў забіты
Фота: svaboda.org

У Магілёве памёр актывіст кааліцыі “Еўрапейская Беларусь” Томас Якавіцкі. Да свайго 50-гадовага юбілею ён не дажыў месяц.

Родныя знайшлі Якавіцкага памерлым раніцай 24 верасня, паведамляе svaboda.org. Паводле папярэдніяй інфармацыі, смерць была гвалтоўнай. Паведамляецца таксама, што падазраваны ў смерці актывіста затрыманы.

Томас Якавіцкі нарадзіўся 25 кастрычніка 1966-га году ў Магілёве. Ён быў адным з пачынальнікаў мотаспорту ў горадзе.

Томас Якавіцкі быў адным з арганізатараў салютаў дзеля падтрымкі нявольнікаў магілёўскай калоніі Андрэя Саннікава ды Змітра Бандарэнкі. Удзельнічаў у акцыі пратэсту 19 снежня 2010-га году.

Якавіцкі меў свой бізнес, ён займаўся рамонтам машын. Незадоўга да смерці бізнес збанкрутаваўся. 

Томаса Якавіцкага пахаваюць 25 верасня на Паўднёва-Усходніх могілках абласнога цэнтру.

←Опрос: Клинтон опережает Трампа на 2% накануне дебатов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика