Cтраляніна ў гандлёвым цэнтры ў ЗША: загінулі чатыры жанчыны

Источник материала:  
24.09.2016 12:33 — Разное
Cтраляніна ў гандлёвым цэнтры ў ЗША: загінулі чатыры жанчыны
Фота: bbc.com

У амерыканскім горадзе Берлінгтон, штат Вашынгтон, 24 верасня адбылася страляніна, паведамляе ВВС. У выніку нападу загінулі чатыры жанчыны. Адзін мужчына цяжка паранены і ў крытычным стане дастаўлены ў бальніцу.

Наваколле гандлёвага цэнтра Cascade Mall ачапила паліцыя, ідуць пошукі меркаванага зламысніка. Нападнік пакінуў гандлёвы цэнтр да прыезду праваахоўнікаў.

Паліцыя схіляецца да версіі, што нападнік быў адзін. Улады штата апублікавалі фатаграфію падазраванага: гэта мужчына лацінаамерыканскай знешнасці ў шэрай вопратцы і ўзброены вінтоўкай.

Матывы атакі пакуль невядомыя. 

←Беларусь инициировала первую встречу министров группы стран со средним уровнем дохода

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика