МНС: Наступстваў ад штуршкоў у Гомелі не зафіксавана

Источник материала:  
24.09.2016 13:16 — Разное
МНС: Наступстваў ад штуршкоў у Гомелі не зафіксавана
Фота: 112.ua

Наступстваў ад падземных штуршкоў у Гомелі не зафіксавана. Пра гэта паведаміў БЕЛТА прэс-сакратар Міністэрства надзвычайных сітуацый Віталь Навіцкі. Ён растлумачыў, што паступіла некалькі званкоў ад грамадзян, занепакоеных падземнымі штуршкамі, якія яны адчулі сёння ноччу.

"Ніякіх наступстваў ні ў абласным цэнтры, ні ў цэлым па Беларусі не зафіксавана", – падкрэсліў Віталь Навіцкі.

Нагадаем, што ў Румыніі ў ноч на 24 верасня адбыўся землятрус, хвалі якога дайшлі і да Беларусі.

Па дадзеных Геалагічнай службы ЗША, магнітуда землятрусу склала 5,6. Яго эпіцэнтр размяшчаўся ў шасці кіламетрах на захад ад румынскага горада Нерэжу, ачаг залягаў на глыбіні 88 кіламетраў.

Моцныя падземныя штуршкі адчулі жыхары некалькіх рэгіёнаў Украіны – Кіеўскай, Адэскай, Вінніцкай, Чарнавіцкай абласцей. 

Паведамленняў пра ахвяраў ці моцныя разбурэнні ў іншых краінах пакуль таксама няма.

 

←Cтраляніна ў гандлёвым цэнтры ў ЗША: загінулі чатыры жанчыны

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика