У аэрапорце “Мінск-2” затрымалі японца з часткамі агнястрэльнай зброі

Источник материала:  
23.09.2016 11:54 — Разное
У аэрапорце “Мінск-2” затрымалі японца з часткамі агнястрэльнай зброі

У Нацыянальным аэрапорце Мінск затрымалі грамадзяніна Японіі з цэлым арсеналам частак агнястрэльнай зброі. Мытня і служба бяспекі звярнула ўвагу на вялікі паходны заплечнік, японца, які ляцеў з Украіны ў Аб’яднаныя Арабскія Эміраты з перасядкай у Мінску.

У заплечніку былі затворы да карабінаў, магазіны да аўтаматаў Калашнікава, пісталетаў, патроны, аптычныя прыцэлы, спускавыя кручкі, ствольныя каробкі, штык-нажы і іншыя састаўныя часткі агнястрэльнай зброі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу мытні “Мінск-2”.

Уладальнік гэтага груза не змог патлумачыць, навошта яму арсенал  і не падаў ніякіх дакументаў на часткі зброі. Груз і пасажыр затрыманыя, вядзецца праверка.

 

←Бабарико: приобретение издания Скорины будет знаковым для страны

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика