У Мінску гарэў Дом ураду
19.09.2016 15:42
—
Разное
![У Мінску гарэў Дом ураду](http://www.21.by/pub/news/2016/09/1474295560292397.jpg)
Фота са старонкі Фэйсбука Аляксандра Кулінковіча
Мінскія выратавальнікі перадухілілі пажар у будынку Дома ўраду, паведамляе ў Твітэры прэс-сакратар Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі. Інфармацыя пра здарэнне паступіла ў дзяжурную частку каля 14.00, а ў 14.08 тленне на даху будынка па вуліцы Савецкай, 11 было ліквідаванае.
Прадстаўнік МНС таксама звярнуў увагу на тое, што паколькі аб’ект сур’ёзны, на ліквідацыю пажару прыехала шмат машын.
Прычына здарэння высвятляецца.