У Івацэвіцкім раёне сутыкнуліся два бяспраўнікі. 18-гадовы матацыкліст загінуў
19.09.2016 13:44
—
Разное

Фота: shtrafyinfo.ru
ДТЗ са смяротным вынікам адбылося 18 верасня каля населенага пункту Харошча Івацэвіцкага раёна Брэстчыны. Аўтааварыя здарылася пасля 21-й гадзіны, перадае БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Беспрацоўны 18-гадовы жыхар вёскі Бусяж ехаў на матацыкле "ММВЗ" і выехаў на сустрэчную паласу. Там ён сутыкнуўся з 33-гадовым жыхаром вёскі Грыўда, які ехаў на мапедзе "IRMOTO". Пры ДТЗ кіроўца матацыкла загінуў, а кіроўцу мапеда шпіталізавалі з траўмамі рознай ступені цяжкасці.
Паводле інфармацыі міліцыянтаў, ніводзін з удзельнікаў аўтааварыі не меў пасведчання кіроўцы. Праваахоўнікі высвятляюць абставіны ДТЗ.