Ля Пружанаў не пазначаны флікерамі пешаход загінуў ад двайнога наезду аўто
18.09.2016 12:57
—
Разное
Фота: ДАІ
У Пружанскім раёне на дарозе ля аграгарадка Лінова загінуў пешаход — яго двойчы збіла аўтамабілямі. Як паведамляе прэс-служба Брэсцкай абласной ДАІ, 33-гадовы месцовы жыхар позна ўвечары 16 верасня стаяў на паласе руху з дарожным роварам, калі на яго наехаў “Форд Транзіт”.
Ад удару мужчыну адкінула на сустрэчную паласу, дзе на яго таксама наехаў “Форд Мандэа”. У вынку гэтага здарэння пешаход загінуў на месцы.
У ДАІ адзначаюць, што кіроўцы былі цвярозыя, а загінулы не быў пазначаны флікерамі. Аварыя ж адбылася каля паловы на дзясятую вечара.