У Кобрыне знеслі помнік Сувораву (фота)
17.09.2016 14:06
—
Разное
Фота: ikobrin.by
У горадзе Кобрын Брэсцкай вобласці знеслі помнік рускаму генералісімусу Аляксандру Сувораву (пад яго камандаваннем рускія войскі падаўлялі вызваленчае паўстанне Тадэвуша Касцюшкі). Здарылася гэта 17 верасня выпадкова, падчас манеўравання аўтамабіля мясцовага мясакамбіната, напісаў у Facebook актывіст аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Віктар Гарбачэўскі. Апублікаваў ён і здымак, на якім відаць, што помніка каля ваенна-гістарычнага музея ўжо няма.