У Баранавічах пенсіянер скокнуў з пятага паверха і разбіўся насмерць
16.09.2016 13:40
—
Разное
У Баранавічах мясцовы жыхар загінуў, скокнуўшы з акна на пятым паверсе. Каля 9.30 15 верасня ён залез на падваконне ў сваёй кватэры, адчыніў акно і кінуўся ўніз. Падзенне стала смяротным — медыкі не змаглі ўратаваць мужчыну, якому было 63 гады.
Праваахоўнікі праводзяць праверку па факце здарэння, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Брэсцкай абласной міліцыі. Асноўнай версіяй лічыцца самазабойства: жонка загінулага паведаміла, што ён неаднаразова выяўляў суіцыдальныя схільнасці і спрабаваў звесці рахункі з жыццём.