У Мінску супрацоўнік паліклінікі выкінуўся з акна
15.09.2016 19:33
—
Разное

Фота: 24minsk.by
У Мінску супрацоўнік 4-й гарадской паліклінікі (яна знаходзіцца па праспекце Пераможцаў) выкінуўся з акна 2-га паверху. Як інфармуе агенцтва "Мінск-навіны", мяркуецца, што пацярпелы — медработнік. Здарэнне адбылося ў чацвер каля 17-й гадзіны. У мужчыны чэрапна-мазгавая траўма і іншыя цялесныя пашкоджанні, яго шпіталізавалі ў Гарадскую клінічную бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі сталіцы.
Іншыя падрабязнасці здарэння пакуль невядомыя.