У "Нацыянальным парку Прыпяцкі" ліквідавалі буйны пажар (фота)

Источник материала:  
15.09.2016 17:42 — Разное
У "Нацыянальным парку Прыпяцкі" ліквідавалі буйны пажар (фота)
Фота: 112.by

У чацвер, 15 верасня, каля 15-й гадзіны ў "Нацыянальным парку Прыпяцкі" ў Гомельскай вобласці ліквідавалі буйны пажар. Барацьба з ім працягвалася амаль суткі, былі задзейнічаныя 2 адзінкі тэхнікі і 20 чалавек. Трава і кусты гарэлі на плошчы 15 гектараў каля вёскі Бечанская Буда Жыткавіцкага раёна, інфармуе прэс-служба МНС Гомельскай вобласці.

Сіноптыкі прагназуюць, што пры захаванні цяперашніх умоваў надвор'я ў Гомельскай вобласці існуе небяспека паўтарэння падобных узгаранняў. Як чакаецца, да 17 верасня ўстановіцца 5-ы клас (чырвоны ўзровень) пажарнай небяспекі. Ратавальнікі рэкамендуюць жыхарам рэгіёна ўстрымацца ад наведвання лясоў.

←Спецназ: стрельба в тире, полоса препятствий и гандикап

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика