Мінчук прыйшоў уладкоўвацца на працу і ўгнаў там трактар

Источник материала:  
15.09.2016 07:13 — Разное
Мінчук прыйшоў уладкоўвацца на працу і ўгнаў там трактар

26-гадовага мінчука супрацоўнікі аддзела ДАІ Партызанскага РУУС Мінска затрымалі за ўгон трактара.

Як паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі, хлопец прыйшоў уладкоўвацца на працу ў адну з прыватных будаўнічых арганізацыяў. Для знаёмства з умовамі працы яго накіравалі ў адзін з двароў, дзе праводзіўся рамонт каналізацыі. Недалёка да месца рамонту стаяў трактар, які і прыглянуўся нецвярозаму мінчуку.

Сеўшы за руль трактара, хлопец паспрабаваў выехаць з двара на праспект Незалежнасці. Па дарозе ён зачапіў смеццевы кантэйнер, той паваліўся на прыпаркаваны побач аўтамабіль і пашкодзіў яго.

Калі даішнікі затрымалі нецвярозага маладога чалавека, то выявілася, што ён не мае правоў кіроўцы.

Цяпер на мінчука пачалі крымінальную справу за ўгон трактара. Яму пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

←Почему Бриджит Джонс стала культовым персонажем и чего ждать от третьего фильма?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика