У Гродне кантралёра грамадскага транспарту бязлітасна збілі (фота)

Источник материала:  
13.09.2016 17:58 — Разное
У Гродне кантралёра грамадскага транспарту бязлітасна збілі (фота)
Фота: abw.by

У Гродне міліцыянты шукюць двух мужчынякія жорстка збілі кантралёра грамадскага транспарту.

Паводле інфармацыі УУС Гродзенскага аблвыканкама, злачынства адбылося некалькі дзён таму. Брыгада кантралёраў на прыпынку правярала квіткі ў пасажыраў грамадскага транспарту. У адным з тралейбусаў яны наткнуліся на п'янага "зайца". Кантралёры спрабавалі завесці яго ў службовы аўтобус, але безбілетнік супраціўляўся.

У сварку паміж ім і кантралёрамі пачалі ўмешвацца грамадзяне, якія стаялі на прыпынку. Праз нейкі час да прыпынку падышла кампанія, сярод два мужчыны сталі паводзіць сябе агрэсіўна ў дачыненні да кантралёраў. Пводле звестак міліцыі, мужчыны спярша правакавалі кантралёраў на канфлікт, а потым збілі аднаго з іх. 49-гадовы кантралёр зваліўся на асфальт. Пры ўдарах і падзенні ён атрымаў пералом носа, закрыты пералом пальца і закрытаы пералом копчыка.

Міліцыянты кажуць, што мінакі актыўна паведамлялі праваахоўнікам пра бойку, але не затрымалі зламыснікаў да прыезду міліцыі. Цяпер нападнікаў шукаюць па фатаздымках (фота ўнізе).

←Путь к банкротству семьи одинаков в любой стране

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика