У Львове размалявалі аўтамабіль з Беларусі з георгіеўскай стужкай (фота)

Источник материала:  
13.09.2016 15:08 — Разное
У Львове размалявалі аўтамабіль з Беларусі з георгіеўскай стужкай (фота)
Фота: nv.ua

У панядзелак, 12 верасня, у Львове невядомыя людзі размалявалі аўтамабіль з беларускімі нумарамі з георгіеўскай стужкай у салоне, піша nv.ua. На машыне намалявалі жоўта-сіні сцяг і напісалі "Слава Украіне!"

Аўто Hyundai было прыпаркаванае каля гатэля "Дэліс" на вул. Івана Франко. Жыхары Львова паставілі ў сацсеткі фотаздымак аўтамабіля з георгіеўскай стужкай, які выклікаў бурнае абмеркаванне. Пра нейкі час на аўтамабілі з'явіліся малюнкі і надпісы.   

Выявілася, што на гэтым аўтамабілі ва Украіну прыехала грамадзянка Беларусі. Яна заявіла, што павесіла стужку ў сябе ў салоне больш за 10 гадоўтаму і нават забылася пра яе. Жанчына папрасіла прабачэння ў жыхароў Львова, але напісала заяву ў паліцыю аб пашкоджанні маёмасці.

Львоўская паліцыя праводзіць праверку па гэтым факце.

←Бывшего работника УКС Минского района обвиняют в подлоге: дома сдавали с недоделками

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика