"Заяц" напаў на жанчын-кантралёраў, распачалі крымінальную справу

Источник материала:  
09.09.2016 21:11 — Разное
"Заяц" напаў на жанчын-кантралёраў, распачалі крымінальную справу
Здымак з архіву. Фота: Fotolia

"Заяц" напаў на жанчын-кантралёраў. Здарэнне адбылося ў пасажырскім аўтобусе ў Баранавічах. У кантралёраў узнікла падазрэнне, што малады чалавек паказаў ім раней прабіты талон. Хлопец накінуўся на жанчын з кулакамі, а пасля ўцёк з аўтобуса.

Як паведамляе sputnik.by, зламысніка аператыўна затрымаў патруль унутраных войск МУС, які атрымаў яго прыкметы. Затрыманага перадалі міліцыі. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "гвалт ці пагроза ў адносінах службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі" (арт. 366 КК).

←Кот 16 суток продержался без еды и воды под руинами дома в Италии

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика