У Лідзе мужчына загінуў пры рамонце ліній электраперадачы
08.09.2016 21:03
—
Разное
![У Лідзе мужчына загінуў пры рамонце ліній электраперадачы](http://www.21.by/pub/news/2016/09/1473359071325153.jpg)
Фота: delo-elektrika.ru
У Лідзе адбыўся трагічны выпадак пры рамонце ліній электраперадачы. 6 верасня там загінуў майстар аднаго з прадпрыемстваў Мінскай вобласці, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на намесніка начальніка Лідскага РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Валерыя Калодку.
39-гадовы мужчына падчас рамонтных работ зваліўся з электрычнай мачты. Яго даставілі ў рэанімацыйнае аддзяленне Лідскай цэнтральнай раённай лякарні. Аднак лекары не змаглі выратаваць мужчыну — праз 40 хвілінаў ён памёр ад атрыманых траўмаў.
Праверкай гэтага здарэння займаецца Следчы камітэт.