У Гродзенскім гарнізоне загінуў вайсковец
06.09.2016 17:48
—
Разное
![У Гродзенскім гарнізоне загінуў вайсковец](http://www.21.by/pub/news/2016/09/1473174632457419.jpg)
Фота: sputnik.by
У адной з вайсковых часцей Гродзенскага гарнізона 6 верасня загінуў вайсковец тэрміновай службы, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.
Паведамляецца, што трагічнае здарэнне адбылося пры чыстцы зброі пасля стрэльбаў на палігоне. Салдат "атрымаў раненне, несумяшчальнае з жыццём", адзначае прэс-служба.
Цяпер ідзе праверка па гэтым факце. Пасля гэтага будзе прынятае рашэнне "ў парадку, вызначаным заканадаўствам".
Мінабароны выказвае спачуванне родным і блізкім салдата. Таксама ведамства абяцае дапамогу ў адпаведнасці з заканадаўствам.