Мінскую чатырохкласніцу заціснула ў каруселі (фота)
05.09.2016 10:26
—
Разное
Фота: mchs.gov.by
Увечары 4 верасня мінскіх ратавальнікаў выклікалі на дзіцячую пляцоўку па вуліцы Прытыцкага, 73. Відавочца паведаміў ім, што там у крэсле дзіцячай каруселі 10-гадовай дзяўчынцы заціснула таз.
Ратавальнікі з дапамогай аварыйна-выратавальнага прыстасавання дасталі вучаніцу чацвёртага класа. Медыкі з брыгады хуткай дапамогі агледзелі дзяўчынку і адпусцілі дадому. Дзяўчынка не пацярпела, дапамога ёй не спатрэбілася.