У самалёце Мінск-Мілан выбуховага прыстасавання не знайшлі
01.09.2016 15:01
—
Разное
Фота: zhlobin-news.org
Сапёры не выявілі выбуховага прыстасавання на самалёце "Белавія", які мусіў адправіцца рэйсам Мінск-Мілан. Пра гэта ў свіам твітар-акаўнце паведаміла прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.
Вылет самалёта быў затрыманы на некалькі гадзін. Паведамляецца, што пасадка будзе абвешчаная неўзабаве.
Як раней перадавала Еўрарадыё, трывога была паднятая пасля тэлефанавання з Італіі. Невядомы чалавек паведаміў, што рэйс Мінск-Мілан замініраваны. У аэрапорт адправілася група сапёраў спецпадраздзялення МУС "Алмаз". Пасажыры і багаж прайшлі паўторную праверку.