У Мінску маршрутка ўрэзалася ў слуп, шэсць чалавек пацярпела (фота)
31.08.2016 10:39
—
Разное
Фота: ДАІ
Аварыя з удзелам маршрутнай таксоўкі адбылася ў Мінску на вуліцы Солтыса. У сераду каля дзявятай раніцы каля тралейбуснага парка мікрааўтобус, які рухаўся ў бок Ваупшасава з Алтайскай, не размінуўся з легкавіком “Рэно”. Ад удару маршрутку адкінула на слуп, з-за чаго транспартны сродак атрымаў яшчэ большыя пашкоджанні, паведамляе Onliner.by са спасылкай на ДАІ.
У выніку здарэння пацярпелі шэсць чалавек, якія знаходзіліся ў маршрутцы. Усе дастаўленыя ў лякарню.